Заяц стаў прычынай ДТЗ у Светлагорскім раёне

Заяц стаў прычынай ДТЗ у Светлагорскім раёне

Заяц стаў прычынай дарожна-транспартнага здарэння ў Светлагорскім раёне. Яно адбылося каля 15-й гадзіны ў суботу, 8 красавіка. 49-гадовая жанчына ехала на “Фіяце” ў бок Святлагорска па дарозе Кастрычніцкі — Парычы — Рэчыца. Раптоўна на дарозе апынуўся заяц. Кіроўца спрабавала аб’ехаць жывёлу, але падчас манеўра не саўладала з кіраваннем і аўтамабіль перакуліўся.

Як паведаміла БЕЛТА інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Дар’я Смоляк, жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму, іншыя пашкоджанні і была шпіталізаваная ў траўматалогію цэнтральнай раённай бальніцы ў Светлагорску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі