Заяц заступіўся за дзесяцікласнікаў у магілёўскай школе

Заяц заступіўся за дзесяцікласнікаў у магілёўскай школе

Навучэнцы сярэдняй школы № 9 у Магілёве ўсё-ткі будуць навучацца ў 10-м класе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Сяргей, бацька аднаго з вучняў. Па яго словах, раніцай 29 жніўня ў навучальнай установе з’явіўся са сваімі памочнікамі кіраўнік Магілёўшчыны Леанід Заяц. Пасля яго візіту бацькам дзесяцікласнікаў пачалі званіць з адміністрацыі школы, нават тым, хто ўжо паспеў забраць дакументы са школы.

“Патэлефанавалі маёй жонцы. Сказалі, што 10-ы клас будзе працаваць, — чакаем вас 2 верасня ў 9:30 на лінейку”, — кажа Сяргей. 

Дырэктар магілёўскай СШ № 9 Аляксандр Сёмачкін за некалькі дзён да пачатку навучальнага года прапанаваў бацькам дзесяцікласнікаў забраць заявы на навучанне. Паводле слоў бацькоў, такое рашэнне прынялі кіраўнік школы, галоўны бухгалтар і эканаміст: нібыта навучаць дзесяцікласнікаў эканамічна нявыгадна праз іх невялікую колькасць. На дзеянні дырэктара бацькі пачалі скардзіцца ў розныя інстанцыі горада і ў СМІ. 

СШ № 9 — адзіная ў горадзе школа, дзе ёсць інтэграваныя класы для дзяцей з парушэннямі слыху. 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі