Здарэнне ў шахце "Беларуськалія": адзін рабочы загінуў, сем атрымалі траўмы

Здарэнне ў шахце "Беларуськалія": адзін рабочы загінуў, сем атрымалі траўмы

4 сакавіка ў шахце "Беларуськалія" адбылося здарэнне, у выніку якога адзін рабочы загінуў, сем атрымалі траўмы. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, падземная машына, якая перавозіла людзей, сутыкнулася з горнай выпрацоўкай. У бальніцы апынуліся ўсе восем пацярпелых. Ад атрыманых траўмаў памёр кіроўца машыны. Пазней аднаго пацярпелага з бальніцы адпусцілі, там застаецца 6 рабочых, чацвёра з іх — у рэанімацыі.

На месцы здарэння, на глыбіні больш за 600 метраў, працавала следча-аператыўная група.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі