Жанчына ў Светлагорску звалілася з восьмага паверху (фота)

Жанчына ў Светлагорску звалілася з восьмага паверху (фота)

Трагічнае здарэнне адбылося 14 лістапада ў Светлагорску на Гомельшчыне. Прыкладна а палове 12-й дня медыкаў выклікалі на вуліцу Шашэйную. Там з акна восьмага паверху звалілася жанчына.

Як паведамляе ranak.by, жанчына была яшчэ жывая, калі медыкі прыбылі на месца здарэння. У вельмі цяжкім стане яе даставілі ў лякарню. Лекары некалькі гадзін змагаліся за яе жыццё. Аднак каля 15-й гадзіны стала вядома, што пацярпелая памерла.

Вядома, што жанчыне было 35 гадоў. Па словах суседзяў, у яе быў непаўналетні сын. На момант трагедыі хлопчык знаходзіўся ў школе.

Праваахоўнікі высвятляюць, быў гэта няшчасны выпадак, спроба суіцыду ці нешта іншае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі