Жанчына, якая падпаліла сябе на “Камінтэрне” ў Гомелі, усё яшчэ ў рэанімацыі

Жанчына, якая падпаліла сябе на “Камінтэрне” ў Гомелі, усё яшчэ ў рэанімацыі

Жанчына, якая падпаліла сябе на прахадной гомельскай фабрыкі “Камінтэрн”, усё яшчэ знаходзіцца ў рэанімацыі, паляпшэнняў няма, стан цяжкі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Гомельскай лякарні.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 9 чэрвеня 55-гадовая супрацоўніца прадпрыемства падпаліла сябе на прахадной. Яна атрымала больш за 50% апёкаў цела. На фабрыцы жанчына адпрацавала прыбіральшчыцай больш за 10 гадоў.

Па словах кіраўніцтва фабрыкі, заробак у яе быў “годны”. Калегі жанчыны распавялі Еўрарадыё, што ў яе маглі быць праблемы з афармленнем пенсіі, бо некаторы час яна працавала ў Расіі.

Па словах відавочцаў, перад тым як падпаліць сябе, жанчына пракрычала, што “ў яе скралі 18 гадоў працоўнага стажу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі