Жанчынам у Саудаўскай Аравіі дазволяць кіраваць аўтамабілем

Жанчынам у Саудаўскай Аравіі дазволяць кіраваць аўтамабілем

Жанчынам у Саудаўскай Аравіі дазволяць кіраваць аўтамабілем. Адпаведны ўказ падпісаў кароль гэтай дзяржавы. Правы кіроўцы жанчынам пачнуць выдаваць у чэрвені 2018 года. Як адзначае “Бі-Бі-Сі”, дагэтуль Саудаўскай Аравія заставалася адзінай краінай у свеце, дзе жанчынам было забаронена кіраваць аўтамабілем. Тых з іх, хто дамагаўся атрымання правоў кіроўцы, нават арыштоўвалі.

У адпаведнасці з каралеўскім указам, створана спецыяльная камісія, якая складаецца з прадстаўнікоў МУС, міністэрства фінансаў, працы і сацыяльнага развіцця. Яна мусіць вызначыць, як менавіта ён будзе рэалізаваны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў дазвол у Саудаўскай Аравіі жанчынам кіраваць аўтамабілем “пазітыўным крокам”.

Жанчынам у Саудаўскай Аравіі дазволяць кіраваць аўтамабілем
Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі