Жонка Статкевіча: Мікола просіць апазіцыю аб’яднацца

Марына Адамовіч сустракалася з Міколам Статкевічам 17 снежня, ён перадаў зварот для лідараў апазіцыі.

“З нагоды выбараў (Статкевіча прапанавалі зрабіць адным з кандыдатаў. — Еўрарадыё) Мікола дзякуе за падтрымку. Кажа, што любая падтрымка, як бы яна ні была выказаная, у яго умовах вельмі важная. Як бы ні была выказаная... Але Мікола ўсё ж такі вельмі просіць апазіцыю аб’яднацца”, — расказвае Марына Адамовіч.

Мікола Статкевіч перадаў праз жонку свае прапановы лідарам апазіцыі. Іх плануюць агучыць пасля рэакцыі палітычных сілаў.

12 студзеня 2015 года ў Міколы Статкевіча завяршаецца трохгадовы тэрмін узмоцненых умоваў утрымання. Марына Адамовіч спадзяецца, што яны не будуць працягнутыя.

Мікола Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты падчас выбараў 2010 года. У ноч з 19 на 20 снежня 2010 года ён быў арыштаваны і абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Суд прызнаў Статкевіча вінаватым і прысудзіў да 6 гадоў пазбаўленя волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі