Жонка Статкевіча пасля аварыі — у лякарні, але цяжкіх траўмаў няма (фота)
Сын збіраецца перавозіць яе ў Мінск.
Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, якая трапіла ў аўтааварыю, знаходзіцца у лякарні райцэнтру Круглае. Яе стан больш-менш нармальны, магчымыя некалькі пераломаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў яе сын Юрый Адамовіч.
Юрый Адамовіч: "Стан яе больш-менш. Ёй раяць застацца на ноч, але хутчэй за ўсё паедзем у Мінск. Нейкіх відавочных цяжкіх траўмаў пакуль, здаецца, няма. Магчыма некалькі пераломаў. Зразумела, адчувае сябе не надта добра, зараз пад кропельніцай".
Марына Адамовіч трапіла ў аварыю, калі вярталася з калоніі, дзе адбывае пакаранне яе муж Мікалай Статкевіч. Па словах яе сына, машына была разбітая цалкам, адбылося лабавое сутыкненне, але спрацавалі падушкі бяспекі.
Марына Адамовіч ехала пасажыркай у аўтамабілі адваката Галіева.
Жонка палітвязня Статкевіча Марына Адамовіч трапіла ў сур'ёзную аварыю
Фота з фэйсбука адваката Аляксандра Галіева