Журналіст Генадзь Мажэйка і яшчэ 72 чалавекі прызнаны палітвязнямі
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу 73 чалавек. Колькасць палітвязняў у Беларусі цяпер 801.
Як паведамляе тэлеграм-канал @viasna96, усе згаданыя 73 чалавекі — фігуранты крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і заклікалі да вызвалення.
Прозвішчы новых палітвязняў апублікаваны на сайце spring96.org. Сярод іх — журналіст Генадзь Мажэйка.
У сераду Следчы камітэт паведаміў, што па гэтай справе затрымана 136 чалавек (артыкулы — "Абраза прадстаўніка ўлады" і "Распальванне сацыяльнай варожасці").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.