Журналіста Ігара Карнея прызналі палітычным зняволеным

Ігар Карней на судзе

Ігар Карней на судзе / ctv.by

Праваабаронцы прызналі журналіста Ігара Карнея палітычным зняволеным, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Ігара Карнея затрымалі ў ліпені 2023 года і спярша асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым пачалі крымінальную справу. 22 сакавіка 2024 года яму прысудзілі 3 гады калоніі агульнага рэжыму, абвінаваціўшы ў супрацы з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, якую рэжым Лукашэнкі прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем".

"Гэтыя дзеянні ў дачыненні да Ігара Карнея з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца ў зняволенні", — гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Яны прыйшлі да высновы, "што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Ігара Карнея з’яўляюцца палітычныя матывы". На думку праваабаронцаў, рэжым Лукашэнкі такім спосабам зманаецца з "негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі".

На сёння ў Беларусі больш за 1400 чалавек прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі