Журналіста Любенчука аштрафавалі за тое, што нібыта лаяўся матам у міліцыі
На 575 рублёў (25 базавых велічыняў) аштрафаваны журналіст "Белсата" Алесь Любянчук, афіцыйна акрэдытаваны пры МЗС Беларусі, паведамляе прэс-служба БАЖ. Прысуд вынес суддзя Першамайскага суда Мінска Юрый Гарбатоўскі, неаднаразова заўважаны ў палітычных працэсах.
Любенчука прызналі вінаватым у тым, што ён, нібыта, нецэнзурна лаяўся ў пастарунку міліцыі.
Журналіста затрымалі 31 сакавіка, калі на двух мінскіх офісах "Белсата" адбыліся ператрусы і была канфіскаваная тэхніка. Любенчука затрымалі, бо ён падчас ператрусу апынуўся ў адным з офісаў.
Міліцыянты ў судзе заявілі, быццам журналіст некалькі разоў выказаўся нецэнзурна ў пастарунку. Сам Любянчук на судзе заявіў, што на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства, бо журналіст не зхацеў казаць пра гандлёвы знак "Белсат" тое, што хацелі міліцыянты.