Журналіста затрымалі пасля вяртання з Расіі, вінавацяць у "здрадзе дзяржаве"

Даніл Палянскі

Даніл Палянскі / spring96.org

Пасля вяртання з Расіі ў Беларусі затрымалі брэсцкага журналіста-фрылансера Данілу Палянскага. Мяркуецца, што ён можа быць амаль месяц за кратамі (дакладная дата невядомая, сувязь з ім знікла пасля 19 верасня). Палянскага вінавацяць у "здрадзе дзяржаве", паведамляе БАЖ.

Вядома, што ў пачатку верасня Даніл Палянскі ездзіў у Расію да сваякоў. У дарозе здарыўся інцыдэнт з расійскімі сілавікамі. Яго аўтамабіль спынілі супрацоўнікі ФСБ і пасля абвінавацілі мужчыну ў адміністрацыйным парушэнні "за непадпарадкаванне" (нібыта ён адмовіўся паказваць дакументы). Па словах знаёмага Палянскага, у той момант яго пашпарт быў ужо ў руках расійскага сілавіка. Калі ён вярнуўся ў Брэст, яго затрымалі супрацоўнікі КДБ.

Спачатку была надзея, што затрымалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне, але днямі стала вядома пра распачатую крымінальную справу. Даніл Палянскі змешчаны ў СІЗА.

Палянскаму 53 гады. Раней у якасці відэааператара ён супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі. У апошнія гады быў вядомы ў Брэсце як валанцёр пошукава-выратавальнага атрада "Анёл".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі