Жыхар Рэчыцы з вышыні 5 метраў праваліўся ў памяшканне без вокнаў і дзвярэй
Жыхар Рэчыцы з вышыні 5 метраў праваліўся ў памяшканне без вокнаў і дзвярэй. Пра гэтае здарэнне паведамляе прэс-служба МНС. Мужчына абследаваў неэксплуатуемы цэх і на другім паверсе пад яго нагамі абрынулася драўляная падлога. Каб яго выратаваць, супрацоўнікі МНС разабралі частку цаглянага мура. Пацярпелага перадалі медыкам, у яго пералом і чэрапна-мазгавая траўма.
112.by