Жыхар Віцебска атрымаў пажыццёвы тэрмін за забойства дваіх чалавек

Жыхар Віцебска атрымаў пажыццёвы тэрмін за забойства дваіх чалавек

Жыхар Віцебска атрымаў пажыццёвы тэрмін за забойства дваіх чалавек. Яшчэ адзін мужчына атрымаў 16 гадоў зняволення.

Як інфармуе sputnik.by, каля года таму ў Віцебску на кватэры аднаго з асуджаных кампанія маладых людзей ужывала алкаголь, наркотыкі, курыла кальян. Аднак пасля двое з іх бітамі забілі да смерці мужчыну і жанчыну, яшчэ адзін чалавек атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Тады ж былі затрыманыя зламыснікі.

Як паведаміла прэс-сакратар абласнога суда Наталля Платаненка, аднаго з мужчын прызналі вінаватым у "наўмысным забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю", а таксама "ў замаху на наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця трох асобаў (забойстве), які быў здзейснены з асаблівай жорсткасцю групай асобаў". Ён атрымаў пажыццёвае зняволенне.

Другога мужчыну прызналі вінаватым у "замаху на наўмыснае забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю, групай асобаў". 16 гадоў ён мусіць адбыць у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі