Жыхар Жыткавічаў агаліўся перад касірам забаўляльнай установы
Крымінальную справу за хуліганства пачаў Жыткавіцкі райаддзел Следчага камітэта на 35-гадовага мясцовага жыхара.
Як паведамляе palese.by, мужчына зайшоў удзень у адну з забаўляльных установаў горада і прадэманстраваў касіру свой палавы орган. Падчас здарэння малады чалавек быў нецвярозы.
Цяпер эксгібіцыяністу прызначылі судова-псіхіятрычную экспертызу.