Жыхара Ляхавічаў падазраюць у згвалтаванні 15-гадовай дачкі

Жыхара Ляхавічаў падазраюць у згвалтаванні 15-гадовай дачкі

Жыхара Ляхавічаў падазраюць у згвалтаванні 15-гадовай дачкі. Здзейсніць ён гэта мог у нецвярозым стане і з ужываннем фізічнай сілы. Здарэнне адбылося ўвечары 25 жніўня. Маці дзяўчынкі ў той дзень не было дома, яна з малодшымі дзецьмі паехала да сваякоў у іншы горад.

Мужчына затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці “за ўчыненне злачынстваў супраць уласнасці і грамадскай бяспекі”. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “згвалтаванне заведама непаўнагадовай” (ч. 2 арт. 166 КК). З пацярпелай працуюць спецыялісты-псіхолагі, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі