Жыхарка Мінска прадала скрынку з 13 тысячамі долараў
Мінчанка прадала праз інтэрнэт скрынку з бакаламі і толькі пазней згадала, што ў ёй хавала 13 тысяч долараў. Яна адразу ж звярнулася ў Савецкі РУУС. Міліцыянеры аператыўна знайшлі пакупніцу, і тая вярнула грошы, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.