Жыхары Крыму адстойваюць адзіную ўкраінскую школу

Прадстаўнікі бацькоўскіх саветаў украінскай школы-гімназіі патрабуюць ад уладаў адмяніць загад аб звальненні дырэктара школы Наталлі Рудэнка і аднавіць яе на пасадзе. Бацькі ўпэўненыя, што такія дзеянні ставяць пад пагрозу далейшае існаванне навучальнай установы ў яе цяперашнім статусе і парушае правы дзяцей на адукацыю на ўкраінскай мове, перадае УНІАН.



Пра магчымасць пераводу школы на рускую мову навучання выказвалася міністр адукацыі Крыму Наталля Ганчарова ў эфіры аднаго з тэлеканалаў. Падставай для такога рашэння яна назвала заявы 56 бацькоў вучняў гімназіі, якія хочуць навучаць сваіх дзяцей на рускай мове.



10 красавіка была звольненая дырэктарка школы Наталля Рудэнка. Гэтаму папярэднічала акцыя прарасійскіх актывістаў, якія пагражалі перакрыць трасу, калі школа не стане рускамоўнай. Бацька аднаго з вучняў патрабаваў ад дырэктаркі пераходу на рускую мову навучання і неадкладнай выдачы дзецям рускіх падручнікаў.



Украінская мова застаецца адной з дзяржаўных моў у Крыме разам з рускай і крымскататарскай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі