Жыхар Баранавічаў прыйшоў у суд у байцы з "Пагоняй", яго затрымалі

Герб "Пагоня"

Герб "Пагоня" / militarist.ua

Жыхар Баранавічаў прыйшоў у суд у байцы з "Пагоняй", яго затрымалі. За "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства" мужчыну адправілі на 15 сутак за краты, піша @mediazona_by.

Вядома, што здарэнне адбылося ў снежні 2023-га. Суд пастанавіў байку знішчыць.

Сілавікі вядуць змаганне супраць "Пагоні", якая ў 1990-я была дзяржаўным гербам РБ, па ўсёй краіне. У Мінскім раёне міліцыя знайшла два герба "Пагоня" ў бел-чырвона-белых колерах на пярэдняй рамцы рэгістрацыйнага знака аўтамабіля. Падобны выпадак быў у Кобрыне. А жыхара Бярозы адправілі за краты за вымпел з "Пагоняй", які быў у яго аўтамабілі.

Мінулым летам будаўніка арыштавалі за татуіроўку з "Пагоняй" ("пікет у сацсетках"), восенню за сцяжок з гербам "Пагоня" затрымалі трактарыста, за налепкі — заўзятараў хакейнага клуба "Магілёў", за бірульку на сумцы — мужчыну на мяжы. У канцы мінулага года жыхара Ганцавіцкага раёна асудзілі на 10 сутак за налепку з "Пагоняй", якую знайшлі ў шафе ў кнізе. Сёлета ў Камянецкай вежы прыбралі сцяг з "Пагоняй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі