Злодзей скраў гравюру Сальвадора Далі за 32 секунды

Злодзей скраў гравюру Сальвадора Далі за 32 секунды

Злодзей скраў каляровую гравюру "Падпаленая жырафа" славутага іспанскага мастака Сальвадора Далі за 32 секунды. Яе вынеслі з выставы ў галерэі Сан-Францыска. Кошт экспаната складае каля 20 тысяч долараў.

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", камеры відэаназірання зафіксавалі, як у нядзелю ўдзень чалавек спартыўнага выгляду і ў спартыўным адзенні зайшоў у галерэю і неўзабаве, неспяшаючыся, выйшаў адтуль. У руках у яго была гравюра (яе памеры складаюць 50 на 60 сантыметраў).

Паліцыя высвятляе, ці зламыснікі самі адшпілілі трос, якім мацавалася гравюра да мальберта, ці гэта зрабіў нехта іншы раней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі