Зменены прысуд па справе аб "бойцы за майткі" ў Бабруйску

Зменены прысуд па справе аб "бойцы за майткі" ў Бабруйску

Зменены прысуд па справе аб "бойцы за майткі" ў Бабруйску. Прадпрымальніка Мікалая Нарожнага, асуджанага ў сакавіку на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалілі пасля амаль 150 дзён за кратамі. Яго апеляцыю разглядаў Магілёўскі абласны суд. У выніку абвінавачанне перакваліфікавалі, а Нарожны атрымаў 2,5 гады "хатняй хіміі". Пры гэтым кампенсацыя пацярпелай у памеры 1000 рублёў засталася ў сіле, інфармуе партал TUT.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, Мікалай Нарожны — уладальнік крамы вопраткі, якая была ў выкарыстанні. Ён сцвярджае, што Аліна Несцяровіч скрала з яе майткі, што трапіла на запіс відэакамеры. Калі ж у кастрычніку 2018-га яна прыйшла зноў у краму, то ў чарговы раз паклала ў кішэню майткі, сцвярджае мужчына. Прадпрымальнік гэта пабачыў і паспрабаваў затрымаць жанчыну, зачыніў дзверы ў краме. У выніку паміж імі адбылася сутычка, была выкліканая міліцыя. Судмедэкспертыза прызнала, што абое ўдзельнікі бойкі атрымалі раўназначныя лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Працэс працягваўся тры месяцы, увесь гэты час Нарожны знаходзіўся за кратамі. Яго прызналі вінаватым у вымагальніцтве з выкарыстаннем гвалту. Прадпрымальнік сваёй віны не прызнаў. Паводле яго слоў, ён толькі патрабаваў, каб наведвальніца крамы кампенсавала кошт скрадзеных рэчаў. Дарэчы, за крадзеж майткоў жанчыну аштрафавалі.

Зменены прысуд па справе аб "бойцы за майткі" ў Бабруйску
Аліна Несцяровіч / TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі