Знайшлі беларускіх турыстаў, якія зніклі на Эльбрусе

Беларусаў шукалі з дапамогай верталёта / t.me/ENews112/
Беларусаў шукалі з дапамогай верталёта / t.me/ENews112/

24 траўня знайшлі беларускіх турыстаў, якія зніклі на Эльбрусе. Пагрозы для іх жыцця няма. Як піша @ENews112, беларусы знаходзіліся на вышыні 1300 метраў (па іншых звестках, 3800 метраў). Цяпер ідзе падрыхтоўка да спуску з гары.

Пра тое, што на Эльбрусе шукаюць шэсць турыстаў з Беларусі, стала вядома 23 траўня. Іх група не была зарэгістраваная. У складзе групы вядомы беларускі альпініст, анестэзіёлаг-рэаніматолаг Мінскай абласной клінічнай бальніцы Аляксей Глазкоў.

У пошуку беларускіх турыстаў удзельнічалі больш за 80 чалавек, 24 адзінкі тэхнікі, беспілотны лятальны апарат і верталёт Мі-8 МНС Расіі.

Эльбрус — найвышэйшая вяршыня РФ (5642 метра над узроўнем мора), знаходзіцца на Паўночным Каўказе, на мяжы Кабардзіна-Балкарыі і Карачаева-Чаркесіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі