Зніклага старшыню сельсавета на Гродзеншчыне знайшлі мёртвым
Праваахоўнікі знайшлі жыхара аграгарадка Жырмуны Воранаўскага раёна Мечыслава Шведа, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Цела мужчыны знайшлі 19 красавіка каля 13-й гадзіны ў лесе каля вёскі Бастуны непадалёк ад яго службовага аўтамабіля "ВАЗ 2107". Бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці мужчыны праваахоўнікі не выявілі.
Праверкай гэтага факту займаецца Воранаўскі раённы аддзел Следчага камітэта.
Як распавядала Еўрарадыё, 61-гадовы старшыня Жырмунскага сельсавета Мечыслаў Швед знік 16 красавіка. Вядома, што мужчына не ўжываў спіртнымі напоямі, меў праблемы з сэрцам.