Зноў затрымалі экс-палітвязня Міхаіла Жамчужнага

Міхаіл Жамчужны

Міхаіл Жамчужны / naviny.by

23 студзеня быў затрыманы былы палітвязень Міхаіл Жамчужны, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Дома ў экс-палітвязня адбыўся ператрус, пасля чаго яго затрымалі. Лёс Жамчужнага дагэтуль невядомы.

Як распавядала Еўрарадыё, 23-24 студзеня КДБ правёў масавыя ператрусы і затрыманні былых палітвязняў і сваякоў палітвязняў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў пад хапун трапілі як мінімум 159 чалавек. Напрыклад, у Брэсце затрымалі сем дзясяткаў жанчын.

Пасля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым некаторых адпускалі з падпіскай аб неразгалошванні. На частку затрыманых пачалі крымінальныя справы паводле арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Некаторых судзяць па адміністрацыйных справах.

Паведамлялася, што сілавікі цікавіліся дапамогай сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы "INeedHelpBY", якую днямі прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Ініцыятыва перасылала прадукты праз папулярныя сэрвісы дастаўкі ад "Гіппа" і "Еўраопта". Верагодна, праз гэтыя службы сілавікі і выйшлі на сем'і палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі