Затрымалі былога палітвязня Сяргея Гардзіевіча

Сяргей Гардзіевіч

Сяргей Гардзіевіч / facebook.com/sergey.gordievich/

24 студзеня ў Беларусі затрымалі былога журналіста і экс-палітвязня Сяргея Гардзіевіча. Яго абінавачваюць у "распаўсюдзе, вырабе, захоўванні інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". Іншых падрабязнасцяў пакуль няма, піша БАЖ.

Сяргей Гардзіевіч — жыхар Драгічына, былы карэспандэнт інфармацыйнага сайта "Першы рэгіён". Быў затрыманы ў канцы 2020 года. У жніўні 2021-га яго асудзілі на паўтара года зняволення, абвінаваціўшы ў "абразе" прадстаўнікоў улады, "паклёпе і абразе" Аляксандра Лукашэнкі. Беларускія праваабаронцы прызналі Гардзіевіча палітвязнем. На волю ён выйшаў у кастрычніку 2022-га і застаўся ў РБ.

Летась Гардзіевіча затрымлівалі, калі ён вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. 15 сутак правёў за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі