ЗША абвінавацілі Расію ў парушэнні Будапешцкага мемарандуму

У сумеснай заяве на саміце па ядзернай бяспецы ў Гаазе прадстаўнікі кіраўніцтва ЗША і Украіны падкрэслілі, што "не збіраюцца прызнаваць незаконныя спробы Расіі анексаваць Крым". Як адзначаюць у Вашынгтоне, дзеянні Расіі ў Крыме "падрываюць асновы глабальнай сістэмы бяспекі і ставяць пад пагрозу мір і спакой у Еўропе", перадае Радыё "Свабода".



Прадстаўнікі расійскай дэлегацыі абвінавачванні адпрэчылі. Па іх словах, кіеўскі ўрад, які прыйшоў да ўлады ў выніку антыканстытуцыйнага перавароту, сваёй палітыкай па сутнасці сам падарваў адзінства Украіны. "Крымская аўтаномія ў гэтых умовах не змагла больш заставацца ў складзе Украіны і абвясціла пра сваю незалежнасць у поўнай адпаведнасці са статутам ААН", — падкрэслілі расійскія прадстаўнікі.



Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў днём раней, што анексія Крыма Расіяй можа паўплываць на лёс міжнароднага пагаднення аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі.



Фота — hvylya.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі