ЗША адпраўляюць войскі ў Еўропу для пазапланавых вучэнняў

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Пентагона контр-адмірал Джон Кірбі, гэта падтрымка саюзнікаў па NATO, занепакоеных тым, што Расія далучыла ўкраінскі Крым.



Па словах Кірбі, якія перадае ВВС, правядзенне манеўраў на тэрыторыі Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі стане дадаткам да раней запланаванага графіку ваенных вучэнняў ЗША і іх еўрапейскіх саюзнікаў.



Тым часам стала вядома, што ў Чорнае мора ўвайшоў яшчэ адзін ваенны карабель ЗША. Ракетны фрэгат Taylor абсталяваны артылерыйскай устаноўкай Mark 75, зенітным артылерыйскім комплексам Phalanx CIWS, супрацькарабельнымі ракетамі Harpoon і сістэмай радыёэлектроннай барацьбы AN/SLQ-32. Ён быў на рамонце на востраве Крыт у Грэцыі.



Раней у Чорнае мора прыбылі эсмінцы ВМС ЗША Donald Cook і Truxtun і французскі супрацьлодачны фрэгат Dupleix.



Фота — immigration-help.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі