ЗША хочуць забараніць экспарт расійскай зброі

Ён прапануе забараніць ураду ЗША вядзенне любых спраў з расійскім дзяржаўным экспарцёрам зброі і скасоўвае ўсе падпісаныя з ім пагадненні, паведамляе УНІАН.



Папраўка забараняе заключаць кантракты з любой амерыканскай або замежнай кампаніяй, якая супрацоўнічае з Расабаронэкспартам з мэтай распрацоўкі, вытворчасці або продажу ваеннага абсталявання. Папраўка таксама патрабуе ад прэзідэнта Барака Абамы вылічыць з праграм замежнай дапамогі сумы, выдаткаваныя на закупку расійскіх узбраенняў праз Расабаронэкспарт.



"Прэзідэнту Афганістана Хаміду Карзаю давядзецца купляць расійскія верталёты на свае грошы, а не на нашы", — заявіў Коўтс. Ён нагадаў, што афганскі лідар падтрымаў расійскую анэксію Крыму.



Дарэчы, сенатар увайшоў у лік дзевяці амерыканскіх чыноўнікаў і заканадаўцаў, супраць якіх Расія ўвяла санкцыі на мінулым тыдні.



Фота — blog-donbassa.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі