ЗША забаранілі пастаўку долараў у Расію
ЗША забаранілі пастаўку доларавых банкнот у Расію. Адпаведны ўказ падпісаў амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн. Раней такі ж крок з еўра ў дачыненні РФ зрабіў Еўрасаюз.
Таксама ЗША абмежавалі імпарт з РФ. У Белым доме мяркуюць, што Маскве гэта будзе каштаваць каля мільярда долараў даходаў. Што трапляе пад новыя эканамічныя санкцыі? Морапрадукты, алмазы (акрамя тэхнічных), гарэлка і іншыя алкагольныя напоі. У Расію забаронена пастаўляць прадметы раскошы.
Вашынгтон падкрэслівае, што гэта не апошнія санкцыі ў дачыненні Расіі. Гэта адказ на яе агрэсію супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.