Зурабаў: На пасяджэнне кантактнай групы спатрэбіцца некалькі гадзін

Нагадаем, што пасяджэнне кантактнай групы па Украіне праходзіць у мінскім "Прэзідэнт-гатэлі".

Расійскі амбасадар сустрэўся з журналістамі перад пачаткам пасяджэння. Ён паведаміў, што перамовы зоймуць некалькі гадзінаў. Таксама Зурабаў паведаміў, што спадзяецца на істотны крок наперад на сённяшніх перамовах. 

Па яго словах, на перамовах 19 верасня будуць абмяркоўвацца новыя дамоўленасці, якія дазволяць рэалізаваць тыя дамоўленасці, што былі заключаныя раней.

На пытанне ўкраінскіх журналістаў, чаму Расія працягвае падтрымліваць баевікоў, Зурабаў адказваць не стаў. 

Фота — ukr-online.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі