Звесткі пра мініраванне Гродзенскага аблвыканкама выявіліся вучэбнай трывогай
Паведамленне, быццам Гродзенскі аблвыканкам замініраваны, выявілася вучэбнай трывогай. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявілі ў прэс-службе УУС аблвыканкама.
Удзень 14 верасня ў сацсетках з'явілася інфармацыя, што будынак Гродзенскага аблвыканкама замініраваны. Тэрыторыю вакол будынка ачапілі, на месца здарэння сабраліся экстранныя службы.
Праўда, неўзабаве ачапленне знялі. Эвакуацыя супрацоўнікаў аблвыканкама і наведвальнікаў з будынка не праводзілася.