Зяленскі кажа "не" перамовам па Украіне без Украіны, а Трамп патрабуе выбараў

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп / Official White House Photo by Shealah Craighead

Пуцін як папугай паўтарае і паўтарае, што Зяленскі — нелегітымны прэзідэнт Украіны. Сябе ж Пуцін лічыць легітымным і дадае, што ён гатовы да перамоваў — але не з Зяленскім, а з Трампам. "Але без Украіны такія перамовы не прывядуць да вынікаў, без нас гэта было б няправільна", — адказвае прэзідэнт Украіны.

Тым часам Дональд Трамп кажа, што яго адміністрацыя падтрымлівае кантакты з Украінай, Расіяй і "рознымі бакамі". А дарадца прэзідэнта ЗША па Украіне і Расіі Кіт Келаг заявіў, што ва Украіне, дзе дзейнічае вайсковае становішча, трэба правесці выбары прэзідэнта і Вярхоўнай рады.

Ці магчымыя такія выбары і да чаго яны могуць прывесці? Абмяркоўваем гэта з палітолагам, дырэктарам украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, экспертам iSANS Яўгенам Магдам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі