Зяленскі: мы разумеем, што на тэрыторыі Беларусі ўжо ёсць прысутнасць Расіі
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі лічыць, што ёсць верагоднасць перарастання канфлікту з Расіяй у поўнамаштабную вайну. Пра гэта ён сказаў на форуме "Ялцінская еўрапейская стратэгія", на якім абмяркоўваецца еўрапейская будучыня Украіны ў глабальным кантэксце. "Думаю, што гэта будзе найбольшай памылкай Расійскай Фэдэрацыі", — заявіў ён.
"Мяркую, што потым ніколі не будзе існаваць суседства Расіі, Украіны, Беларусі, калі будзе магутная эскалацыя з боку Расіі, — гаварыў Зяленскі. — Чаму Беларусі — таму што мы разумеем, што там, на тэрыторыі, ужо ёсць прысутнасць Расіі".
Якраз 10 верасня на тэрыторыі Беларусі і Расіі пачаліся сумесныя вучэнні "Захад-2021".
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што лічыць украінскую армію адной з наймацнейшых у свеце, а яго краіна гатовая ўжо далучыцца да NATO.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.