Зяленскі: Пра абмен "шпіёна" Шаройкі Лукашэнка і Парашэнка дамовіліся і забылі

Зяленскі: Пра абмен "шпіёна" Шаройкі Лукашэнка і Парашэнка дамовіліся і забылі

Пра абмен украінскага журналіста Паўла Шаройкі кіраўнікі Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся, але потым забыліся. Пра гэта кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў на прэс-марафоне 10 кастрычніка.

Паўла Шаройку ў Беларусі абвінавацілі ў стварэнні шпіёнскай сеткі і асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. 3 кастрычніка 2019 года Шаройку абмянялі на беларуса Юрыя Палітыку, якога ва Украіне вінавацілі ў шпіянажы на карысць Расіі. 

Па словах Зяленскага пра абмен Шаройкі на Палітыку існавала дамоўленасць на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў ("Прынамсі, з беларускага боку", — удакладніў ён). Але потым пра гэты абмен чамусьці проста забыліся. 

Таксама ў кіраўніка Украіны спыталіся пра дзейнасць расійскіх спецслужбаў на тэрыторыі Беларусі, дзе быў выкрадзены ўкраінец Павел Грыб. Зяленскі адказаў, што гэта пытанне да беларусаў. 

Асобна прэзідэнт Украіны спыніўся на расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі. Пра гэта ён спытаўся ў беларускага кіраўніка падчас сустрэчы ў Жытоміры 4 кастрычніка. Па словах Зяленскага, Лукашэнка запэўніў яго: на тэрыторыі Беларусі — толькі беларускія вайскоўцы. "Бо ўсе мы баімся такой перспектывы", — дадаў прэзідэнт Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі