Зяленскі прапанаваў кіраўніку КНДР абмяняць яго салдат, якія трапілі ў палон

Вайсковец з КНДР у палоне ва Украіне

Вайсковец з КНДР у палоне ва Украіне / t.me/V_Zelenskiy_official/

Уладзімір Зяленскі прапанаваў кіраўніку КНДР абмяняць яго салдат, якія трапілі ў палон. У выпадку, калі Кім Чэн Ын зможа арганізаваць іх абмен на ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў палоне ў Расіі.

Пра тое, што ўкраінскія войскі ўзялі ў палон дваіх параненых паўночнакарэйскіх салдат у Курскай вобласці Расіі, стала вядома ў суботу. Іх фотаздымкі апублікаваў Зяленскі. "Акрамя першых захопленых у палон салдат з Паўночнай Карэі, несумненна, будуць і іншыя... І ні ў кога ў свеце не павінна застацца сумненняў, што расійскае войска залежыць ад вайсковай дапамогі КНДР, піша ён. — Пуцін пачаў тры гады таму з ультыматумаў NATO і спробы перапісаць гісторыю, а цяпер ён не можа без такой вайсковай дапамогі ад Пхеньяна".

Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", паўднёвакарэйская выведка мае інфармацыю пра 300 загінулых у Курскай вобласці вайскоўцаў з КНДР. Яшчэ каля 2700 былі параненыя. У Кіеве ж мяркуюць, што страты большыя.

Як вядома, КНДР паслала ў Расію 12 тысяч сваіх вайскоўцаў. Ужо восенню 2024-га іх падраздзяленні адправілі ў Курскую вобласць, частку якой працягваюць утрымліваць украінскія войскі. Нямала паўночнакарэйскіх вайскоўцаў загінулі ад ударных дронаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі