Зяленскі: усходнія межы Беларусі і Украіны павінны стаць мяжой міру і вайны

Зеленский и Тихановская

Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі

Усходнія межы Беларусі і Украіны могуць стаць мяжой “паміж вайной і мірам”. Такое меркаванне падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы выказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

“Ядром любых гарантый бяспекі для Украіны павінна быць сяброўства ў НАТА. Або, калі не ў НАТА — тады ўмовы, якія дазволяць нам пабудаваць іншае НАТА, проста тут, ва Украіне”, — выказаўся ўкраінскій прэзідэнт.

Зяленскі прыгадаў і магчымую будучую мяжу паміж вайной і мірам — прасцей кажучы, паміж Расіяй і цывылізаванай Еўропай.

“Дзе пройдзе гэтая мяжа і наколькі моцнай яна будзе? Залежыць ад нас. Мая прапанова: усходняя граніца Украіны, усходняя мяжа Беларусі, усходняя мяжа дзяржаў Балтыі і Фінляндыі. Гэта была б найбяспечнейшая лінія бяспекі для ўсіх нас у Еўропе, бо гэта была б лінія міжнароднага права”, — дадаў Уладзімір Зяленскі.

Таксама ўкраінскі прэзідэнт узгадваў Беларусь у кантэксце сумесных вучэнняў з Расіяй улетку 2025-га. Зяленскі бачыць гэта як верагодную небяспеку не толькі для Украіны, але і для Еўропы. Ён не выключае, што вучэнні могуць быць выкарыстаныя для нападу на краін NATO, у тым ліку “пад ілжывым сцягам”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.