З'явіўся часопіс з гісторыямі беларускіх палітвязняў
"Мы не хочам цыкліцца толькі на негатыўным вопыце" / spring96.org
Каманда праекту Politzek.me запусціла часопіс “Politzek Times/Час палітвязняў”. У ім — гісторыі беларускіх палітвязняў. Яны распавядаюць пра перажытае за кратамі, і пра жыццё на волі.
"Мы хочам працягваць распавядаць гісторыі людзей, пакуль апошні палітвязень не выйдзе на волю, — пішуць аўтары. — Мы не хочам цыкліцца толькі на негатыўным вопыце, аб катаваннях і рэпрэсіях ведаюць многія. На старонках часопіса мы будзем публікаваць асабістыя гісторыі палітвязняў, іх рэфлексіі, аб іх новым вопыце і сіле пераадолення. Гэта гісторыі з душой... Таксама мы хочам аб'ядноўваць беларускіх герояў, нагадваючы пра тое, што салідарнасць і вера ў будучыню Беларусі нікуды не дзелася".
На 16 лютага ў Беларусі налічваецца 1445 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.