10 сакавіка ў Беларусі прагназуюць дождж і слабы туман
У пятніцу, 10 сакавіка, у Беларусі чакаюцца дождж і слабы туман. Пра гэта перадае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі абяцаюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі, пераважна дождж. Уначы па захадзе Беларусі ў асобных раёнах магчымыя моцныя ападкі.
Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, удзень — з пераходам на паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 1 градуса марозу да 5 цяпла. Удзень сіноптыкі абяцаюць 3-9 градусаў вышэй за нуль.