14-гадовая дзяўчына ў Лунінцы здымалася для TikTok і звалілася з 4-га паверха
18 студзеня ў Лунінцы 14-гадовая дзяўчына страціла раўнавагу і звалілася з гаўбца чацвёртага паверха, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Цяпер яна знаходзіцца ў бальніцы, яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.
Дзяўчына распавяла, што здымалася на відэа ў TikTok, закінула галаву і звалілася з гаўбца.
Следчы камітэт праводзіць праверку, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.