21 сакавіка Дзярждума Расіі разгледзіць закон аб далучэнні Крыма

Як паведамляе ria.ru са спасылкай на дэпутатаў Думы, да 17 сакавіка робіцца рассылка дакумента і прымаюцца заўвагі. 21-га ён пастаўлены ў парадак дня.



Законапраект вызначае правілы ўваходжання ў Расійскую Федэрацыю новых тэрыторый. Эсэры прапануюць уключаць у якасці суб'ектаў РФ рэгіёны краіны, дзе няма "эфектыўнай суверэннай дзяржаўнай улады, якая б абараняла і захоўвала правы і свабоды грамадзян". Прыняццё новх тэрыторый адбываецца пасля адпаведнага рэферэндуму ў рэгіёне.



Эсэры адзначаюць, што законапраект быў прапанаваны з-за падзей ва Украіне. Яны заяўляюць, што ўлада ва Украіне была захопленая супрацьзаконным чынам.



Фота — vestikavkaza.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі