22-гадовая жыхарка Рэчыцы выкінулася з акна 9-га паверха

22-гадовая жыхарка Рэчыцы выкінулася з акна 9-га паверха

22-гадовая жыхарка Рэчыцы выкінулася з акна 9-га паверха. Здарэнне адбылося позна ўвечары 23 жніўня. Як паведаміў газеце “Дняпровец” намеснік начальніка мясцовага РАУС Андрэй Сямкоў, маладая жанчына нідзе не працавала. У той вечар яна распівала алкагольныя напоі са сваім сужыцелем. Пасля ўзнікла сварка і мужчына пачаў збірацца, каб сысці з кватэры. У гэты момант яго сяброўка і прыгразіла самагубствам. Магчыма, такім чынам спрабавала яго ўтрымаць. Пагрозы здзейсніць суіцыд гучалі ад яе і раней. На гэты раз усё скончылася трагічна.

Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце гібелі жыхаркі Рэчыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі