25 сакавіка ў Беларусі працягнуцца дажджы

У Беларусі амаль штодня прагназуюцца дажджы / t.me/kleck_bel/
У аўторак, 25 сакавіка, у Беларусі працягнуцца кароткачасовыя дажджы. Уначы ападкі магчымыя амаль па ўсёй краіне, удзень — пераважна на ўсходзе. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да +6 градусаў (у Мінску — ад +2 да +4), у дзённыя гадзіны — ад +7 да +13 (у сталіцы — ад +8 да +10).
У сераду пераважна без ападкаў (невялікія дажджы магчымыя толькі месцамі). Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымыя слабыя туман і галалёд. Уначы будзе ад -2 да +4 (пры праясненнях — да -5), удзень — 10-17 цяпла (на паўночным усходзе — не больш за +9 градусаў).
У чацвер амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы. У начныя гадзіны прагназуецца ад -1 да +6, у дзённыя гадзіны — ад +6 на поўначы да +16 на Гомельшчыне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.