30 дзён без візы ў Беларусі ― ці будзе адказ ад ЕС?

30 дзён без візы ў Беларусі ― ці будзе адказ ад ЕС?

Грамадзяне 80 краін свету цяпер могуць наведваць Беларусь без візы на тэрмін на 30 дзён. Адпаведны ўказ падпісаў 24 ліпеня Аляксандр Лукашэнка. Дагэтуль з лютага 2017-га дзейнічаў пяцідзённы тэрмін, але, як і ў выпадку з пяцідзённым, так і ў выпадку з трыццацідзённым, уезд без візы на тэрыторыю нашай краіны магчымы толькі праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск”. Гэтая ўмова захоўваецца нязменнай.

Чаму павелічэнне тэрміну знаходжання на тэрыторыі Беларусі без візы адбылося толькі цяпер, хоць казалі пра гэта даўно? Чаму менавіта 30 дзён і чаму не далі дазвол на аўтамабільны бязвізавы ўезд? Ці варта чакаць нейкіх візавых крокаў у адказ з боку Еўрасаюза?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў палітолаг, каардынатар праграм экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў.

 

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі