64-гадовага пісьменніка аштрафавалі на 810 рублёў — за "хуліганства"
Дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка аштрафавалі на 810 рублёў (30 базавых велічыняў). Пра гэта напісаў у Фэйсбуку мастак Павел Татарнікаў.
Як распавядала Еўрарадыё, 64-гадовага пісьменніка затрымалі ў Мінску 27 снежня, калі ён ішоў на Свіслач з батонам карміць качак. Ноч ён правёў у Цэнтральным РУУСе сталіцы, суд над ім адбыўся 28 снежня. На пісьменніка склалі пратакол па сумнавядомым артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне службовай асобе) і па арт. 17.1 (дробнае хуліганства).
"Выпусцілі. Цэлы, здаровы (папярэдне), удома", — адзначыў Татарнікаў пасля суда.
Уладзімір Ягоўдзік — празаік і драматург, аўтар кніг для дзяцей. У 2008 годзе ён заснаваў серыю "Скарбы Радзімы", у якой выходзяць каляровыя кнігі для школьнікаў і іх бацькоў. Іх выйшла больш за 20.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.