У Мінску затрымалі дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка

У Мінску затрымалі дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка

27 снежня ў Мінску затрымалі дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку мастак Павел Татарнікаў.

Па яго словах, затрыманне адбылося паміж 16:15 і 17:15 у раёне вуліцы Лесі Украінкі (Вяснянка) — праспекта Пераможцаў — набярэжнай Свіслачы. 

"Ён пайшоў з хаты з батонам пад пахаю, па сваёй звычцы карміць качак на рэчку. Можа, хто быў сведкам. Гэтую ноч Уладзімір Іванавіч быў у Цэнтральным РУУСе, сёння нібы прызначаны суд па скайпе Артыкул абвінавачвання і абставіны невядомыя", — напісаў Татарнікаў. 

Паводле звестак валанцёраў, 27 студзеня былі затрыманыя 23 чалавекі. Уладзіміра Ягоўдзіка ў гэтым спісе не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі