79% "бытавых" злачынстваў у Беларусі здзейснены п'янымі

79% "бытавых" злачынстваў у Беларусі здзейснены п'янымі

79% "бытавых" злачынстваў у Беларусі ў першыя дзесяць месяцаў 2018 года здзейснены п'янымі. У стане алкагольнага ап'янення знаходзіліся і 17% пацярпелых. Больш за 80% ахвяраў у сферы сямейна-бытавых адносін — гэта жанчыны, інфармуе прэс-служба МУС.

Статыстыка сведчыць, што 40% "бытавых" злачынстваў здзяйсняюцца ў вёсках. 18% іх прыпадае на суботы. Амаль палова такіх злачынстваў адбываецца з 18-й да 24-й гадзіны.

У студзені-кастрычніку зарэгістравана 41 тысяча адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін. Праваахоўнікі фіксуюць зніжэнне колькасці загінулых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі