80 беларусаў уехалі ў Польшчу 7 студзеня, ратуючыся ад рэпрэсій

Беларуска-польская мяжа / aa.com.tr
Беларуска-польская мяжа / aa.com.tr

7 студзеня Польшча прыняла 80 беларусаў, якія вымушаныя былі ўцякаць з Радзімы з-за пераследу рэжымам Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе польскі памежкамітэт.

"Гэтыя людзі атрымаюць дапамогу на тэрыторыі Польшчы", — падкрэслівае ведамства.

Па даных на 28 снежня 2021 года, са жніўня 2020 года ў Польшчу ўехалі 23 тысячы беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну з-за рэпрэсій. 12 тысяч з іх уехалі па гуманітарных візах, 3,4 тысячы чалавек звярнуліся ў Польшчы па міжнародную абарону, а 7,6 тысяч пераехалі ў межах праграмы Poland.Business.Harbour.

На прыканцы верасня 2021 года прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заяўляў, што ў Польшчы атрымалі прытулак і працу 150 тысяч беларусаў. Гэта не толькі ахвяры пераследу, але і тыя, хто пасля жніўня 2020 года вырашылі з'ехаць з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі