"Абіраем між адзінствам і раз'яднанасцю", "Трэба пазбавіцца ад Хілары Клінтан"
Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША Дональд Трамп (прадстаўнік Рэспубліканскай партыі) і Хілары Клінтан (прадстаўніца Дэмакратычнай партыі) выступілі на апошніх мітынгах сваіх прыхільнікаў. Параўноўваем апошнія словы кандыдатаў.
Клінтан: "Гэта выбар паміж адзінствам і раз'яднанасцю, паміж стабільнасцю і рызыкай непрадказальнага кіраўніцтва. Заўтра вырашальны момант. Памятайце, што ў бюлетэнях не проста маё імя і імя Дональда Трампа. На кану стаіць тое, якой мы хочам бачыць нашу краіну і ўсе нашыя надзённыя праблемы".
Трамп: "Першае, што нам трэба зрабіць — пазбавіцца ад Хілары Клінтан. Згодныя? Гэта будзе вельмі добры першы крок. Проста выдатны. Хілары Клінтан самая карумпаваная асоба, якая калі-небудзь прэтэндавала на пасаду прэзідэнта ЗША. Сёння наш Дзень Незалежнасці. Сёння амерыканскі рабочы клас нанясе зваротны ўдар".