Ціханоўская павіншавала Трампа і Рэспубліканскую партыю "з упэўненай перамогай"

Дональд Трамп і Камала Харыс 

Дональд Трамп і Камала Харыс  / Reuters

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала Дональда Трампа і Рэспубліканскую партыю "з упэўненай перамогай". Амерыканскі палітык атрымаў неабходную падтрымку на прэзідэнцкіх выбарах і ўжо аб'явіў сябе новым прэзідэнтам ЗША, а рэспубліканцы будуць мець большасць у Сенаце.

"Гэта было сапраўднае свята дэмакратыі, і амерыканскі народ зрабіў свой выбар", піша Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская прызнаецца, што ў яе каманды ёсць кантакты з атачэннем Дональда Трампа і прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі: "Тэма Беларусі аб'ядноўвае розных палітыкаў у ЗША, незалежна ад іх партыйнай прыналежнасці". Яна спадзяецца, што палітыка Злучаных Штатаў у дачыненні да Беларусі "будзе рашучай, паслядоўнай і прынцыповай", і Беларусь застанецца "на міжнародным парадку дня".

"ЗША былі, ёсць і будуць нашымі саюзнікамі ў барацьбе за дэмакратычную, незалежную і мірную Беларусь", — піша Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі