"Абрад ачышчэння" перад рэжымам прайшлі паўсотні беларускіх спартоўцаў

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі / spring96.org

Камісія генпракурора Андрэя Шведа, якая разглядае звароты палітуцекачоў, разглядала справы і паўсотні беларускіх спартоўцаў. Іх спіс быў складзены Мінспорту.

"Мы разгледзелі шэраг зваротаў, у прыватнасці, з боку кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму, каб мы ацанілі магчымасць уцягвання ў спартовую сферу шэрагу спартоўцаў, якія, на думку службовых асоб дадзенага міністэрства, патрэбныя для нашага спорту, але "спатыкнуліся" ў 2020 годзе, — кажа Швед у эфіры "Беларусь 1". — Было разгледжана каля 50 матэрыялаў у дачыненні да гэтай катэгорыі асоб".

Ці ўсе гэтыя спартоўцы атрымалі дазвол займацца ў Беларусі спортам, генпракурор не ўдакладніў. Але відавочна, што яго ініцыятыва Мінспорту раздражняе. Вядома, што "абрад ачышчэння" перад рэжымам прайшлі некалькі футбалістаў. У 2020-м гэтыя гульцы на відэа сказалі "Мы супраць гвалту!", і ім гэтага не маглі дараваць — з імі былі ці скасаваныя, ці не заключаныя кантракты.

Што да палітуцекачоў і іх вяртання ў РБ, то камісія Шведа пацярпела фіяска. Як вядома, з Беларусі пасля 2020-га выехалі сотні тысяч беларусаў. Генпракурор жа нават не сказаў, колькі заяў паступіла ад іх у камісію (на пачатку 2024-га іх было каля 150), але прагназуе павелічэнне іх колькасці. Што да палітвязняў ("асуджаных за злачынствы экстрэмісцкага характару"), то, па яго словах, камісія атрымала 230 заяў. І 28 чалавек атрымалі адмовы. "Палічылі, што яны не могуць быць амніставаныя", — сказаў Андрэй Швед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі